Паўночная вайна (1700—1721) — вайна Маскоўскай дзяржавы са Швецыяй за панаванне ва Усходняй Прыбалтыцы і на Балтыйскім моры.
Маскоўская дзяржава пачала вайну ў саюзе з Даніяй і Саксоніяй, стварыўшы гэтак званы Паўночны саюз, які распаўся хутка пасля пачатку ваенных дзеянняў і быў адноўлены ў 1709 годзе пасля Палтаўскай бітвы. На розных этапах вайны ў ёй прымалі ўдзел на боку Маскоўскай дзяржавы — Вялікабрытанія, Гановер, Нідэрланды, Прускае герцагства, Рэч Паспалітая; на боку Швецыі — Вялікабрытанія, Гановер, Рэч Паспалітая. Вайна завяршылася перамогай Маскоўскай дзяржавы, што было засведчана падпісаннем у 1721 годзе Ніштацкага мірнага дагавора. Паўночная вайна з'яўляецца важным момантам у гісторыі Расіі, галоўнай прычынай спроб мадэрнізацыі Маскоўскай дзяржавы ў пачатку 18 ст., часам змены балансу сіл ва Усходняй Еўропе. Нягледзячы на неадназначнасць ацэнак Паўночнай вайны, трэба прызнаць, што яна вывела Маскоўскую дзяржаву на новы ўзровень развіцця, і хоць у выніку Расія не стала ў шэраг з іншымі еўрапейскімі дзяржавамі, але набыла ў іх вачах большае значэнне.
У ваеннай справе высокага ўзроўню развіцця дасягнула лінейная тактыка бою. Выдзеліўся новы від пяхоты — грэнадзёры. Кіраванне войскам і флотам было аформлена ў цэнтралізаваных органах, развівалася і арганізацыйная структура войска, узмацнілася роля рэзерву. У ходзе вайны ўвагу звярнулі супольныя ўзгодненыя дзеянні расійскіх арміі і флоту.