Ганец прынёс вестку аб пачатку вайны і загад гаспадару хутарка Яну Шымкунасу ехаць з канем у гміну для патрэб мабілізацыі. Ля хутарка на горцы стаіць паўбатарэя. Салдаты жартуюць з дочкамі Шымкунаса, дапамагаюць гаспадару зносіць снапы. Увечары салдаты гасцююць у хаце літоўца. Чакаецца бой. Ноччу прыходзяць салдаты (ужо іншыя) ламаць вароты, дзверы на будоўлю бліндажоў. Старому абяцаюць заплаціць. Усё руйнуецца. Цэлы дзень ідзе бой. Немцы адступілі. Шмат забітых і параненых. На нейкі час хутарок застаўся ў тыле. Праз месяц становіцца вядомым, што рускае войска адступае. Міма роднай хаты праходзіць сын Шымкунаса Блажыс. Ён раіць блізкім выкапаць за дваром яму, накрыць тоўстым бярвеннем з зямлёй і ў час бою хавацца там. Пасля бою хутарок занялі немцы. У Янавай хаце сядзяць нямецкія пехацінцы, п'юць кофе. Іх праганяе дзяншчык, бо кватэра патрэбна афіцэрам. Гаспадарам загадваюць пакінуць хату. Праз два тыдні рускае войска перайшло ў наступленне. У сценах хаты Шымкунаса меціны ад куль. Не чуваць вясёлых галасоў Янавых дачок. Монцю немцы павялі нібы капаць акопы, а Ядвіська ляжыць хворая, непрытомная. Нягледзячы на строгі загад мірных жыхароў не чапаць і за ўсё плаціць, салдаты грабяць хутаркі. У Яна паламалі калодкі, шукаючы мёд, выбіраюць з ямаў бульбу. З палону разам з іншымі дзяўчатамі і маладымі жанчынамі вярнулася Монця. «Сляды мук, перажытага сораму і гвалту адбіліся страшным выглядам на твары». Зноў з боем адступае войска. Хутарок ужо нельга пазнаць. Палова будоўлі згарэла, страха ў хаце прабіта. Ян сядзіць на шкле ад пабітага акна. Вяртаюцца дамоў з хатулямі Монця і Ядвіся, не паспеўшы на машыну. Апошнія рускія салдаты пакідаюць хутарок. «Адзадзі і справа гудзіць глухая, асцерванелая, нястрыманая кананада».