Прочитайте басню Крылова «Волк и ягненок» Выполните задания
1 Сформулируйте тему бaсню.
2 Сколько персонажей в басне?
3 Определите характер каждого персонажа.
4 Сформулируйте идею басни .
5 Посмотрите: в каких строках заключена идея? Как называется этот
элемент басни?
6 Рассмотрите композицию: определите завязку событий, кульминацию и
развязку
7 Какие же обвинения возводит он на Ягненка?
8 А чем оправдывается Ягненок?
9 Подберите пословицы, созвучные басне пословицы быстрей через 10 мин сор заканчивается
Михаил Ломоносов родился в деревне Мишанинской Архангелогородской губернии. Отец владел небольшим судном, на котором перевозил государственные и частные грузы, рыбачил и охотился. С детства Ломоносов отцу и быстро всему учился — он должен был продолжить семейное дело.
Грамоту мальчик начал изучать поздно, в 12 лет. Первым его наставником стал Иван Шубный — отец известного скульптора Федота Шубина (при рождении — Федота Шубного). Потом с Ломоносовым занимался дьяк Семен Сабельников, один из лучших учеников подьяческой и певческой школы при холмогорском архиерейском доме. Учеба давалась Ломоносову легко, и вскоре он стал одним из лучших чтецов в местной церкви
Віктар Карамазаў
Прыліпала
Сярожка выскачыў са сцюдзёна-пякучай вады, але позняе сонца, сеўшы на пушчу, амаль зусім не грэла яго, як не грэла ўжо лясную рэчку і спаласаваны доўгімі ценямі поплаў. Адно свяціла, што раздзьмуханы вугаль, і ў гэтым познім святле танклявы хлопчык ззяў, быццам свежаачышчаная моркаўка.
У пушчу я прыехаў ранішнім аўтобусам і ледзьве ступіў на двор мясцовага егера дзядзькі Юзіка, як з бульбоўніку выскачыў вось гэты шустры ваяка. Ён наставіў на мяне свой аўтамат, але я адразу ўгледзеў, што ствол стрэльбы з сланечніку, а круглы, матузом падвязаны магазін — з выдзеўбанай напалавіну кацелкі. Захапіўшы блазноту ў палон, я тут жа ўчыніў першы допыт:
— Як зваць, прызнавайся!
— Сярожкам... Гі-гі-гі...
Цяпер мы шыбуем з рэчкі не вуліцай, як ходзяць усе больш-менш сур'ёзныя вяскоўцы, а напрасткі: спачатку зялёным звілістым берагам, затым — логам і, паўз жэрдзе загарадзі, выспелена-хмельнымі гародамі. Сярожка не мітусіцца, як там, на рацэ, басанож шлапаціць па астылай зямлі побач са мной і сакоча безупынку:
— А верыце, улетку я дома толькі начую. Мама карову падоіць, дык я нахапаюся сырадою з хлебам і як шасну на ўвесь дзень... Дацямна.
— Не абедаючы?
— Гі-гі, я самапасам. Летам усяго поўна. Яблык, гуркоў, ягад. Напяку рыбы за рэчкай. Яе толькі аб травічку патрэш, шубку злупіш, яна тады ой смачная!..
— Відаць, і свавольнік жа ты, Сярожка?
— А там вунь, бачыце, два баракі. Там жылі мінскія студэнткі. Практыку праходзілі. Бывала, як с-сыпануць на рэчку ўвечары...
— Так ужо і сыпануць.
— Во, чэснае слова! — на ўвесь гарод крычыць Сярожка, стоячы на сваім.— Спытайце ў майго бацькі. Вёска з хатаў выйдзе і рагоча. Аж падае. А яны хоць бы хны...
— Можа, яны не чуюць?
— А можа. Баракі ж вунь дзе, далекавата.
— Ты, відаць, вельмі любіш пушчу? — пытаюся я, і ён, неяк адразу наліўшыся яшчэ большай пяшчотай, нечакана абдымае мяне танклявай, але, адчуваецца, моцнай рукой, нібы кацянё трэцца шчакою аб мой каструбаваты пінжак, і ад гэтай раптоўнай даверлівасці маленькага чалавечага сэрца робіцца неяк не па сабе.
— Няўжо ж не люблю,— ціха прызнаецца ён.— Я б цэлыя дні сядзеў у лесе. Ці ля вальераў, дзе алені жывуць і зубры. У нас добра, калі турыстаў мала. А панаедуць з гарадоў, тады бывае спачатку цікава, а пасля — хоць уцякай. Нагледзішся на іх. Такія ўсе модныя, вясёлыя... Тады думаецца, што ў горадзе... ну, неяк вельмі цікава, весела...
Сярожка ўздыхае. Па ўсім відаць, што яго разважанні даўно вынашаныя, шчырая дзіцячая туга па далёкіх, загадкавых гарадах азорана ружовасцю і блакітам зманлівай невядомасці, а голас трымціць, быццам у жаваранка. Я зверху апускаю руку ў залатыя яго касмылі, і руцэ мякка, цёпла, што ў летняй вадзе.
— Табе не холадна босаму?
— Не, я прывычны.
Ля хаты ён першы ўскоквае на жэрдкі загарадзі, і я асцярожна, каб не падраць штаны аб вострае сучча, па тых самых жэрдках лезу следам за ім. На двары ляжыць прывезеная з пушчы атава — цэлую машыну, мусіць, згрузілі,— і, можа, гэта яна, атава, пахне сырадоем і мятай. Ужо ў сенцах мы выціраем ногі, а ўвайшоўшы ў хату, бачым, што акрамя Сярожкі, уся сям'я ў поўным зборы: напэўна, чакае нас да стала на вячэру.
Неўзабаве на стале з'яўляецца вялікая эмаліраваная міска з белай гарачай бульбай. Старэйшы з хлопцаў, Жэнька, нясе на стол гарлач з малаком, а сярэдні, Валодзя, старанна, аж сапе, наразае мяккі хлеб. Сярожка бяжыць у суседні пакой і валачэ адтуль новае крэсла; у жоўтыя лапікі, як восень за вокнамі. Ён усаджвае мяне на крэсла, а сам мосціцца побач, на ложку. Усе, хто тут, за сталом, разам з сухім і строгім на твар дзядзькам Юзікам і пакладзіста-ціхай, раздабрэлай Еўдакіяй Рыгораўнай, не зводзяць вачэй са свайго чубатага чыжыка, які сур'ёзна, не зважаючы на іншых, праз зубы цэдзіць малако з вялікага фарфоравага кубка. Мне здаецца, што ўсе тут хочуць сказаць яму нешта, ды не гавораць, усё роўна як саромеюцца каго: можа, Сярожку, а можа, мяне. Нарэшце падае голас маці:
— Ну і прывязлівы ты, сынок. Чалавек не паспеў агледзецца, а ты прыліп, як смала да рук.
— Ну што вы, Еўдакія Рыгораўна,— спрабую я ратаваць Сярожку і нашы з ім добрыя адносіны, але Валодзеў рот, быццам дзюба вялікай птушкі, задзірыста разяўляецца... I я змаўкаю.
— Нездарма ў школе прыліпалам завуць.
— Ну, ты...— пакрыўджана зморшчыўшы нос і ўвесь свой рабенькі, што чыжыкава яйка, тварык, ледзь не праз слёзы вішчыць на Валодзю Сярожка, ваяўніча прыўзнімаючыся над сталом.
Объяснение:
https://libcat.ru/knigi/starinnaya-literatura/57988-v-ktar-karamaza-pryl-pala.html