В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
k456789
k456789
05.11.2020 13:37 •  Литература

Продолжите рассказ "лiсцiк серабрыстай таполi" с фантастикой(желательно на ). 20 .

Показать ответ
Ответ:
Anastasiya922
Anastasiya922
22.03.2019 10:10

за возерам, што плёскаецца зусім пад нашымі вокнамі, пачынаецца лес. мы мала там бывалі, не знаходзячы для сябе нічога прывабнага. лес быў дагледжаны, расчышчаны і нагадваў школьны парк. іншая справа - востраў на возеры. там усё было так, быццам рука чалавека ніколі не краналася гэтага кутка прыроды. на востраве нам было цікава, у лесе - няма.

а мішка быццам не заўважаў нас і нашу зайздрасць. ён спіхнуў плыт у ваду, працягнуў яго за прывязаную вяроўку крокаў на пяцьдзесят убок, якраз туды, дзе пачыналася глыбінная плынь, і скочыў на хісткія бярвенчыкі.

мішка ўсміхнуўся. а я падумаў, што ён, напэўна, уявіў сябе адным са старажытных мараходаў, якія на плытах перасякалі цэлыя акіяны.

відаць, мішка разведаў усё папярэдне. вярнуўся мішка на самым змярканні. 

назаўтра пасля заняткаў мы зноў былі на востраве. я прапанаваў узяць лодку, але сябры не падтрымалі. лодка - не для першаадкрывальнікаў. для гэтай мэты найлепшае - самаробны плыт.

нас трох для кволага мішкавага збудавання было замнога. разы са два хвалі захлествалі плыт, і мы аказваліся ў вадзе. але ў рэшце рэшт дасягнулі другога берага. выцягнулі плыт на пясок і пайшлі ў лес.

дарогу мішка запомніў добра. праз гадзіну мы ўжо былі ля мэты.

на першы погляд у гэтым лясным возеры нічога асаблівага не было. вялізная палонка пасярэдзіне зарослай мохам паляны. вакол растуць кусты алешніку, сям-там каля берага відаць шырокія лісты і кветкі гарлачыкаў. вось толькі мішка не памыліўся: яна была цьмяная, быццам промні святла знікалі ў ёй без астатку.

а мне падумалася, што гэта возера падобнае на кавалак глыбокага космасу, дзе ўсё навокал чорна і да бліжэйшых зорак доўгія гады шляху. але я не сказаў сябрам пра гэта параўнанне. яны былі ўпэўнены, што я раўнадушны да космасу. а як я мог гаварыць, што некалі пайду ў прастору, калі нават фізкультурай займаўся па спрошчанай праграме? - трэба нанесці на карту, - сказаў сашка. няўрымслівая яго натура патрабавала дзейнасці. - стойце тут, я зраблю вымярэнні, - і ён пайшоў, шырока ставячы крокі, уздоўж азёрнага берага.

мішка тым часам сарыентаваўся па сонцу, каб вызначыць каардынаты возера. напэўна, гэта была дарэмная работа. каардынаты школы мы вызначалі шмат разоў - і ўначы па зорках, і ўдзень па сонцу. а адсюль да школы было кіламетраў дзесяць прама на ўсход. так што патрэбныя разлікі можна было зрабіць без алоўка. але я зноў прамаўчаў. хай робяць як хочуць. я ж ведаў адно: я прыйду сюды яшчэ раз, адзін, i прынясу акваланг. я нарэшце адчую, што гэта такое - чорны і маўклівы космас.

тым часам сашка вярнуўся. перыметр возера раўняўся тысячы шасцістам дваццаці крокам або прыкладна паўтара кіламетрам. хлопцы хутка начарцілі картаграфічную сетку, потым нанеслі на яе абрысы возера.

- вяртаемся, - сказаў сашка, задаволена сваю работу.

- пара ўжо, - згадзіўся мішка, - хутка сцямнее. ты што, начаваць тут збіраешся? - крыкнуў ён, убачыўшы, што я застаюся на месцы.

калі праз некалькі дзён я сказаў, што пайду ў лес, гэта не выклікала ні ў кога пытанняў. раз не запрашаю ў спадарожнікі каго-небудзь, значыць, так мне лепш. мы прывыклі паважаць справы i жаданні таварышаў.

надвор'е было пахмурнае, і вада ў возеры здалася яшчэ больш цёмнай. я добра плаваў і не баяўся ні глыбіні, ні віроў. а тут мне раптам стала страшнавата. падумалася, што гэта проста багністае , дно якога ўсцілае звычайны тарфяны пласт. але менавіта таму, што адчуў страх, няўпэўненасць, я прышпіліў з паветрам, надзеў маску і падышоў да вады. глеба пад нагамі была мяккая, як дыван, - прыбярэжнае дно было пакрыта мохам.  але ліхтарык не ўключаў: мне патрэбна была толькі цемра, а ўсё астатняе не мела значэння. мне здавалася, што я зусім не ў вадзе, а ў прасторы. цела было лёгкае, нібы бязважкае. я мог ляжаць, распластаўшы рукі, даць нырца, узляцець уверх. мне маё стан, і толькі было шкада, што вакол не відаць сузор'яў. без іх не было сапраўднага космасу.

я пашукаў якіх-небудзь рэчаў - не вяртацца ж назад з пустымі рукамі, - я абходзіў адзін пакой за другім, разграбаў глей пад нагамі, мацаў сцены. нічога не было.

нарэшце мне надакучыла гэта блуканне, дый першы з паветрам апусцеў. я рашыў вяртацца і проста так, у апошні раз, правёў промнем ліхтарыка па сцяне, што стаяла на маёй дарозе. чорныя, замшэлыя камяні. і раптам сярод іх нешта бліснула.мне здалося, што гэта быў лісцік серабрыстай таполі, якіх шмат расло на беразе.ужо бралася на вечар, калі я вярнуўся ў інтэрнат. як на тое, у калідоры носам к носу сутыкнуўся з настаўнікам. з ім былі сашка і мішка.і я ўспомніў, што ў нас у гэты час лабараторныя заняткі па фізіцы. мне стала няёмка перад настаўнікам.- ідзі паеш, - спыніў мяне настаўнік, калі я пачаў быў апраўдвацца, - потым раскажаш.я раззлаваўся на сяброў: вось , трэба было ім гаварыць, дзе я! цяпер прыйдзецца, можа, яшчэ цэлы даклад рабіць, а я ж па сутнасці нічога не . ні пра возера, ні пра рэшткі таго паселішча.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Литература
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота