В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
барни6
барни6
13.08.2021 00:24 •  Литература

Текст:"Паром на бурнай рацэ" .Напишите 1 сочинение на выбор: 1) Навальничная ноч на Дняпры. 2)Пераправа жанчына з указам аб памилаванни. 3) Дуэль у лузе пад Камарынам. 4) Сустрэча и развитанне Горава з жанчынай у чорным.

Показать ответ
Ответ:
ваняшка
ваняшка
16.01.2021 19:03

«У гэты трывожны жнівень 1863 года вайна была паўсюль. „Белыя“ спрачаліся з „чырвонымі“, беларусы абураліся шавінізмам „белага жонду“. Успыхвалі, затухалі і зноў выбухалі ачагі абурэння палітыкай цара.

Пераспелае жыта плакала зярнятамі, а ў жыце стаялі шыбеніцы. I не ўстаў ніхто добры, любоўны, і не сказаў людзям, што нельга рэзаць адзін аднаго, што свет вялікі і на кожнага выстачыць ніў, што хлеб аднолькава смачны, на якой мове яго ні называй. Не мог сказаць. Галоўным быў не хлеб. Галоўнай была свабода».

Генерал Фікельмонт даў загад знішчыць усе чаўны і лодкі. Тры дні ў Прыдняпроўі палілі бярвенні, з якіх інсургенты (паўстанцы) маглі б звязаць плыты. Адзіны паром ля Магілёва ахоўвала рота выпрабаваных у баях салдат пад началам капітана Пора-Леановіча. «Капітану не надта верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва. Таму „ў дапамогу яму“ і „на адпачынак“ паставілі, таксама капітана, Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі».

Палкоўнік Фралоў разбіў атрад інсургентаў, месцазнаходжанне якіх паказаў мясцовы селянін. Кіраўнік паўстанцаў Усяслаў Грынкевіч быў узяты ў палон і асуджаны на смерць.

На кардон (заставу) прыляцеў улан, штосьці перадаў Пора-Леановічу, і яго хутка пераправілі на другі бераг. Гораву, які быў у гэты час на пароме, аж шкада стала зморанага каня — ледзь крануўшыся берага, ён панёс улана да горада.

У двары, дзе жылі афіцэры, Пора-Леановіч практыкаваўся ў стральбе. Ён меў славу першага, не толькі ў палку, брэцёра (дуэлянта). Страляў капітан вельмі трапна.

За вячэрай, выпіўшы, Пора-Леановіч разгаварыўся. Адносіны капітана да людзей, да жыцця ўразілі Горава: у гэтага чалавека не было нічога святога, ён грэбліва ставіўся да ўласных продкаў, да свайго народа, да мінулай гісторыі і да сучаснасці. Пачалася страшэнная навальніца, якую ў народзе называюць «вераб'іная ноч». У цемры двара, якую штохвілінна сляпілі бліскавіцы, з'явілася карэта. Маладая жанчына прасіла пераправіць яе на той бераг. Яна везла ў крэпасць памілаванне мужу, Усяславу Грынкевічу, падпісанае яго «сіяцельствам» графам Мураўёвым. Расстрэл кіраўніку атрада інсургентаў замяняўся пажыццёвай катаргай. Пора-Леановіч ветліва, але цвёрда патлумачыў жанчыне, што зможа пераправіць яе толькі раніцай — такі загад.

Гораву, якога ўразіла прыгажосць і мужнасць жонкі асуджанага, у нейкі момант здалося, што началынк кардона здзекуецца над госцяй. Жанчына ў адчаі гатова плыць цераз раку сама, але капітан не дазваляе і гэтага. Разумеючы пакуты незнаёмкі, Гораў згодны пераправіць яе, Пора-Леановіч, як старшы па званні, забараняе. Калі ўслед жанчыне, пасля таго як яна нагадала Пора-Леановічу, што ён таксама нарадзіўся на гэтай зямлі, каштан кінуў брыдкае слова, Гораў назваў паводзіны яго нізкімі. «Але на вуснах начальніка кардона зноў з'явілася прыязная і страшнам тая ўсмешка

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Литература
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота