СанетSelect і і выдатнаСярэдняя: 4.3 (586 галасоў)(Ахвярую А. Пагодзіну)Un sonnet sans defaut Vant seul un long poeme Boileau*Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршку насення жменю там знайшлі.Хоць зернейкі засохшымі былі, Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясновай збожжа на раллі.Вось сімвал твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засьне, А ўперад рынецца, маўляў, крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.Пакінуць водгук
Vant seul un long poeme
Boileau*Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршку насення жменю там знайшлі.Хоць зернейкі засохшымі былі,
Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясновай збожжа на раллі.Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,
А ўперад рынецца, маўляў, крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.Пакінуць водгук