204. Са слоў складзіце прыказкі, паставіўшы назоўнікі ў патрэбнай фор- ме. Запішыце сказы. Растлумачце правапіс канчаткаў.
1. Аўчына, выраб, не варта. 2. Лыжка, дзёгаць, псуе, мёд,
бочка. 3. Адзін, з'еш, хоць, вол, адна, хвала. 4. Без, хлеб, яда,
да, парог, хада. 5. Дожджф, не просяць, як, жнуць, косяць, ды.
Знайдзіце прыказку, якая мае значэнне "справа не варта патрачаных
на яе сіл і сродкаў". Успомніце і раскажыце пра выпадак, калі было б
дарэчным ужыванне гэтай прыказкі.
Объяснение:
Складаныя прыметнікі пішуцца разам, калі ўтвораны ад:
1) складанага назоўніка, які пішацца разам (светлагорскі, днепрапятроўскі, калінінградскі);
2) словазлучэння (г. зн. спалучэння галоўнага слова з залежным). Пры гэтым галоўнае слова з’яўляецца назоўнікам. Напрыклад, беласнежны (ад белы снег), даўгарукі (ад доўгія рукі), светлавалосы (ад светлыя валасы);
3) спалучэння прыметніка з прыслоўем, якія абазначаюць адно паняцце (вечназялёны, высакарослы). Калі абазначаюцца два паняцці, то такое спалучэнне пішацца асобна (занадта плаксівы, асабліва прыгожы, рэзка адмоўны, прама прапарцыянальны і інш.).
Складаныя прыметнікі пішуцца праз злучок (дэфіс), калі ўтвораны ад:
1) назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок (буда–кашалёўскі, івана–франкоўскі);
2) раўнапраўных па значэнні слоў (беспрацэнтна–выйгрышны, гісторыка–філалагічны). Паміж такімі словамі можна ўставіць злучнік і (руска–беларускі слоўнік, ці рускі і беларускі слоўнік);
3) слоў, якія абазначаюць якасць з дадатковым значэннем (адценне якасці). Напрыклад, светла–бурачковы, горка–салёны, кісла–салодкі;
4) прыметнікаў, якія паўтараюцца (шэры–шэры, цёмны–цёмны);
5) спалучэння назоўніка з прыметнікам, якія абазначаюць напрамкі свету (паўднёва–заходні, паўночна–ўсходні);
6) прыметнікаў з першай часткай усходне–, заходне–, паўднёва–, паўночна– (паўднёва–заходні вецер, Паўночна–Курыльскія астравы, Усходне–Кітайскае мора). Калі гэтыя часткі ўваходзяць у геаграфічную назву, то ўтвораны ад яе прыметнік (не геаграфічная назва) пішацца разам. Напрыклад, Заходняя Сібір і заходнесібірскі вецер (вецер з Заходняй Сібіры), але Заходне–Сібірская раўніна (Заходняя і Сібірская раўніна);
7) лічэбніка (запісаны лічбай) і прыметніка (9–метровы, 25–кіламетровы, але дзевяціметровы, дваццаціпяцікіламетровы);
8) імені і прозвішча (васіль–быкаўскі, іван–мележаўскі, леў–талстоўскі).