Спішыце замяняючы дыялектныя слова на агульнаўжывальныя 1. Снег наліпае на дрэвы — чакай адлегі. 2. Мала зорак
на непагодзь. 3. У студзені мяцель у ліпені будзе
залівень. 4. Студзень пагодны год будзе плодны. 5. Сена моцна пахне-ноччу дождж ахне. 6. Ясны веташок— на сцюжу. 7. Зімою частак бразгота— жыта не ўродзіць
Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі.
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся.
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.
Малады навуковец-фалькларыст Андрэй Беларэцкі, збіўшыся са шляху падчас буры, трапляе ў радавы замак Яноўскіх — Балотныя Яліны. Яго прымае гаспадыня замка Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца свайго роду. Яна распавядае Беларэцкаму, што род Яноўскіх пракляты праз здраду, здзейсненую яе продкам Раманам Старым, на дваццаць пакаленняў. Надзея — дваццатае пакаленне роду, яна чакае хуткай смерці, з якой спыніцца і род Яноўскіх. Яна распавядае пра зданяў, з’яўленне якіх прадвесціць яе гібель — Дзікім паляванні, Малога Чалавека, Блакітнай Жанчыне.
Беларэцкі застаецца ў замку, каб абараніць Надзею і разблытаць клубок падзей. Ён бачыць Малога Чалавека — істоту невялікага росту з вельмі доўгімі пальцамі, якая зазірае ў вокны па начах; Блакітную Жанчыну, якая сыйшла са старадаўняга партрэта, на якую Надзея вельмі падобная. Паступова Беларэцкі знаёміцца з астатнімі жыхарамі — сваякамі Яноўскай Свеціловічам, Берманам, Дубатоўкам, паляўнічым і следапытам Рыгорам. У адзін з вечароў на балоце яго пераследуе Дзікае паляванне — група маўклівых вершнікаў на конях, якія скачуць бясшумна, свабодна перасоўваюцца па дрыгве і пакідаюць сляды старажытных падкоў. Беларэцкі цудам паспявае схавацца ў замку і з падвоенай энергіяй працягвае пошукі людзей, якія хаваюцца за Дзікім паляваннем. Разам з Рыгорам яны раскрываюць тайну гібелі бацькі Надзеі, загнанага ў балота Дзікім паляваннем за два гады да прыезду Беларэцкага. Паступова яны раскрываюць і таямніцу Дзікага палявання. Усе коннікі падпільнованыя і забітыя мясцовымі мужыкамі, коні — прадстаўнікі выміраючай пароды дрыгкантаў — патанулі ў балоце. Знікаюць і прывіды замка. Малы Чалавек аказваецца братам Бермана, вар’ятам-калекай, якога Берман выпускаў з патаемных калідораў, а Блакітная Жанчына — самой Надзяй, якая блукае па замку ў сне.
Беларэцкі ажэніцца з Яноўскай і вывязе яе з Балотных Ялін. З часам яна вылечваецца ад пастаяннага страху і лунатызму, у іх нараджаецца дзіця.