Паэма «Новая зямля» — своеасаблівы гімн беларускаму сялянству, адзін з найбольш значных эпічных твораў Якуба Коласа. Першыя раздзелы паэмы былі напісаны ў 1911 г. Фактычна праца над творам была завершана ў 1923 г. «Новая зямля» — паэма, ліра-эпічны твор, у якім лірыка і эпас гарманічна злітыя. Асабліва ярка гэта бачна ў адлюстраванні карцін прыроды.
Прырода, навакольны свет у творы паэтызуюцца. Я. Колас малюе гарманічную карціну жыцця прыроды і чалавека. Галоўныя дзейныя асобы ў гэтай гармоніі — зямля і сонца. Сонца ўзыходзіць і заходзіць, услед за зімой наступае вясна, за вясной — лета, за летам — восень. Кожная пара года мае сваю прывабнасць, сваю паэзію. Селянін жыве на ўлонні прыроды. Ён непасрэдна звязаны з акаляючым асяроддзем, таму для яго вялікае значэнне мае кожнае дрэва ў лесе, кожны камень на полі: «У лесе кожная мясціна: лужок, палянка, баравіна — асобны твар і выраз мае...».
Прырода — арэна дзейнасць чалавека, таму яна, з аднаго боку, непрачытаная кніга, неразгаданая таямніца, а з другога — мае самае непасрэднае дачыненне да чалавечага лесу.
Цудоўным, шматфарбным святлом ззяе намаляваная ў «Новай зямлі» беларуская прырода. Па сіле майстэрства пейзажнага жывапісу няма ў літаратуры паэта, роўнага Коласу. Яго адухоўленыя, то філасофска-рамантычныя, то па-чалавечы пранікнёныя пейзажныя карціны і малюнкі чаруюць нас сваім багаццем, дакладнасцю, высокай паэтычнай гармоніяй.
Прырода ў паэме паўстае ў розных функцыях. Па-першае, гэта тыя тыповыя абставіны, у якіх жывуць і дзейнічаюць героі. Лес, поле, луг, рэчка «зімой і вясной, летам і восенню» — гэта не проста малюнкі, а тое звычайнае асяроддзе, без якога мы не можам уявіць сабе ні Міхала, ні Антося, ні астатніх герояў. Прырода ўздзейнічае на іх характеры, паводзіны, фармуе іх светаадчуванне.
3 другога боку, прырода як бы выконвае і патрыятычную задачу. Паглядзіце, які бататы наш край, нібы гаворыць паэт, і як цяжка жывуць у ім людзі, якія раздольный лясы, палі, сенажаці, і як не хапае ўсяго гэтага селяніну.
Паэт малюе лес, тыповае асяроддзе жыцця і працы лесніка:
А знізу гэты лес кашлаты
Меў зелянюсенькія шаты
Лазы, чаромхі ці крушыны...
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою.
Гэтак жа маляўніча пададзены ў паэме вобразы лугу, поля, рэчкі, самой сядзібы лесніка. Малюнак прыроды мяняецца ў залежнасці ад пораў года. Лес зімою зусім не такі, як вясною, бо мае свой настрой і характер. Вельмі ярка немалявана ў творы і нежывея прырода. Над зямлёй грымяць навельніцы, шумяць вятры, плюскочуць хвелямі ручей і рэчке.
У «Новай зямлі» земля роб і прырода заўсёды разам. Сапраўдныя падарункі атрымліваюць героі твора ад прыроды. I чым цяжэй іх «зарабіць», тым даражэй яны для селяніна. А прырода дорыць свайму сапраўднаму гаспадару за яго цяжкую працу не толькі хлеб, але і прыгажосць.