В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География

Чаму аповесць называецца «Жураўліны крык»? Які сэнс гэтай назвы і як ён раскрываецца ў дачыненні да аднаго з герояў твора?

Показать ответ
Ответ:
Всезнаюшка15
Всезнаюшка15
17.04.2019 01:50
“Жураўліны крык” — гэта сум, журба па заўчасна загінуўшых маладых хлапчуках, які гінулі невядомымі героямі. Трагедыя гібелі, бесчалавечнасці вайны, жорсткая праўда яе — не ўсе былі героямі, нехта бег, сдаваўся, а нехта, як Карпенка, Світс, Фішар і Глечык выконвалі свой патрыятычны абавязак да канца.

У чаканні свайго апошняга бою і прадчуваючы сваю хуткую гібель, васемнаццацігадовы Глечык раптоўна чуе крык журавоў і яго сэрца ўзгадвае ўсе лепшыя яго гады жыцця. Усведамлення хуткай гібелі цяжка лажыцца на сэрца, асабліва, калі ён убачыў маленькае жураўля:

“— Курл!.. Курл!.. Курл!..

Наўздагон за зніклай чарадой, з апошніх сіл перабіраючы крыламі, не дужа высока ляцеў, быццам шкандыбаў у паветраным абшары, адсталы, падбіты журавок. Ад яго амаль ча-лавечай роспачы аж здрыгануўся здзіўлены Глечык, нешта суладнае сваім затоеным пакутам пачуў ён у тым жалобным голасе, і грымаса болю і жалю скрывіла яго круглявы хлапечы твар. А журавель крычаў, кідаў у ветраны прастор дарэмныя гукі трывогі, махаў і махаў аслабелымі крыламі, пяўся наперад сваёй доўгай выгчнастай шыяй, але дагнаць чародку не мог.”

Юнаку стала шкада жураўлёнка, ён бачыў у ім сябе — адзінокага, пакінутага на смерць і моцнай прагай жыцця ў маладым сэрцы. Усё жыццё пранеслася ў яго перад вачамі. Але хлопец здолеў пераадолець сябе перад будучыняй, праявіўшы сябе заўчасна пасталелым мужчынай, з жалезнай воляй:

“Ён разумеў, што гэта канец, і з усяе сілы зацяў у сабе нясцерпную журботу душы, у якой вялікаю прагай да жыцця ўсё біўся далёкі прызыўны жураўліны крык...”
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Другие предметы
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота