В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
akmal8606
akmal8606
04.08.2021 18:34 •  Другие предметы

Як у паэме «Песня пра зубра» раскрываецца тэма вайны і міру? Якія падзеі тагачаснай гісторыі выклікалі з’яўленне ў ёй антываеннай тэмы?

Показать ответ
Ответ:
Suzdik23
Suzdik23
17.04.2019 01:50
У паэме ёсць месца роздумаў пра вайну і мір:
Сумленне, і розум, і гонар
Ўладна загадваюць кніжніку: як са званіцы,
Бі ў сваё звонкае слова, узбройвай народы
Супраць разбою...
Антываенная накіраванасць, гуманістычны пафас паэмы робяць яе надзвычай сучаснай. Як і аўтар неўміручай песні Старажытнай Русі «Слова пра паход Ігаравы», М. Гусоўскі бачыць прычыны аслаблення дзяржавы ў дэспатызме князёў, міжусобных войнах: «І ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем»; «Б’юцца князі-ваяводы, а стогнуць народы». Гора і пакуты нясуць простаму люду войны. М. Гусоўскі асуджае іх як сродак адносін паміж людзьмі: «Войны. Злачынная справа — вайна выклікае мой гнеў, і слёзы, і боль...». Надзённа гучыць яго гуманістычны заклік: «Спынім забойствы!» У заключнай малітве-звароце да Маці Боскай паэт просіць міру, ладу і шчасця для сваёй шматпакутнай краіны. Тут прачытваецца і традыцыйнае, хрысціянскае тлумачэнне вобраза (зварот да Дзевы Марыі як да «першай заступніцы люду»), і разам з тым створаны вельмі блізкі зямному чалавеку жыццёвы вобраз маці, якая мае сыноў і дачок на беларускай зямлі і таму шкадуе іх:
Знаю, што ты міласэрная, добрая маці —
Ты мне даруеш, і тут я з васковаю свечкай
Перад табою, святой Багародзіцай, кленчу...
О, заступіся за нас! Праз любоў к Чалавеку
Бацька наш Бог і абраў цябе сам, і паставіў
Першай заступніцай люду, і ты заступіся!
Як птушаняты ў нягоду пад матчына крылле,
Так пад тваю абарону і мы прыбягаем...
Ты — наша маці-заступніца, мы — твае дзеці,
Крыўдзяць, цкуюць нас і ганьбяць — утры нашы слёзы.
О міласэрная ўцешніца, Дзева Марыя,
Не пакідай нас, прымі нашу скаргу-малітву.
М. Гусоўскі ў вырашэнні тэмы вайны і міру выступае прадаўжальнікам вялікай традыцыі, якая складае ідэйны стрыжань старажытнарускіх і беларуска-літоўскіх летапісаў, усходнеславянскай паэмы «Слова пра паход Ігаравы» і арыгінальнага твора мясцовай агіяграфіі «Жыціе Барыса і Глеба». Твор вучыць нас любові і пашане да роднай зямлі, свайго народа, любові і павазе да іншых народаў, заклікае весці няспынную барацьбу за мір.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Другие предметы
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота