І. Мележ. “Людзі на балоце” (тэст) 1.Гаворачы пра праблематыку рамана “Людзі на балоце”, якому тэзісу вы аддаяце перавагу? 1) чалавек і зямля; 2) народ і інтэлігенцыя; 3) народ і рэвалюцыя; 4) чалавек і прырода.
2.Вызначце жанравую разнавіднасць рамана “Людзі на балоце”: 1) сацыяльна-бытавы; 2) сатырычны; 3) прыгодніцкі.
3.Знайдзіце адпаведнасці паміж часткамі рамана і падзеямі, якія ў іх апісаны: а) 1-я частка; б) 2-я частка; в) 3-я частка – 1) трагічная сустрэча з маслакоўцамі, якая поўніла разуменнем “вялікай, неспадзяванай бяды”; 2) заканчэнне пабудовы грэблі, якая давала надзею на тое, што “і цемра, і раска назаўсёды прападуць. Будзе адна чыстая, светлая вада, светлае жыццё!”; 3) разам з Чарнушкамі, якія рыхтуюцца да вяселля, мы трапляем на юравіцкі кірмаш. Аўтар уводзіць у раман новых герояў, пашыраючы панараму народнага жыцця .
4.Чысціня, непасрэднасць і шчырасць першага кахання Васіля і Ганны раскрываюцца аўтарам праз: 1) іх вясёлую і няспынную гаворку; 2) большай часткаю праз маўчанне, калі пачуцці зразумелыя без слоў; 3) праз пастаянныя спрэчкі маладых людзей.
5.Пра каго з герояў сказана наступнае: “Усё лета...ціха грэлася на сонцы маладзенькая...рабіна. Ніхто ў Куранях, бадай, не заўважыў, калі і хто пасадзіў яе, не бачылі як трэба яе і тады, калі яна красавіцкай раніцай апранулася ў лёгкае празрыста-зялёнае плацце з кволых, рэзных лісточкаў...”? 1) пра Ганну; 2) пра Хадоську; 3) пра Параску.
6.Сімвалам чаго здаўна лічылася рабіна ў вуснай народнай творчасці беларусаў: 1) жаночай долі і прыгажосці; 2) неўладкаванасці і няўдач; 3) матэрыяльнага дабрабыту; 4) смеласці і адвагі.
7.Каму з герояў рамана “Людзі на балоце” належыць наступная характарыстыка: “У такі час з хаты, недалёка ад той, дзе дзяўчына брала ваду, выйшаў на ганак, пацягваючыся, хлопец з хмурнымі, заспанымі вачыма, з калматай не то русай, не то цёмнай чупрынай, з упартымі, невясёлымі губамі... Зялёны гэты хлопец ужо з найпершага маленства адчуў, што жыццё – не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доўгі і клапотны будзень, што трэба цярпець”? 1) Міканору; 2) Васілю; 3) Хоню.
8.Ствараючы характар Васіля, аўтар звяртае швагу на: 1) засяроджанасць і маўклівасць; 2) эмацыянальнасць, якая выяўляецца ў жаданні падзяліцца з іншымі людзьмі сваімі думкамі; 3) эгаізм у адносінах да блізкіх людзей.
9.Што азмрочыла шчасце Васіля і Ганны кахаць і быць каханым: 1) нежаданне бацькоў, каб Васіль і Ганна сустракаліся далей; 2) сустрэча з бандытамі, якая паклала пачатак жыццёвым выпрабаванням маладых людзей; 3) гаворкі, якія пайшлі па сяле, асуджаючы каханне Васіля і Ганны.
10.Што з’явілася сімвалам нешчаслівага першага кахання Васіля і Ганны, якое “...выплыла, ажыло, як бы вырасла, поўнае злавеснага сэнсу”: 1) гадзюка, якая прапаўзла паміж маладымі людзьмі; 2) разбітае люстэрка, якое, паводле павер’я, не прыносіць шчасця; 3) сон Васіля, які маці тлумачыла як дурны, нядобры.
11.Чаму Ганна пасля прыходу Васіля ад маслакоўцаў рэзка змяніла свае адносіны да каханага: 1) вырашыла, што жыць з бедным – гэта значыць жыць увесь час у нястачы; 2) пагаварыла з бацькам і мачыхай і зразумела, што Васіль для яе не пара; 3) страціла свой ідэал каханага, веру, што Васіль не можа прынесці шкоду людзям.
12.Якім пачуццём змяняецца непрыхільнасць Ганны ў адносінах да каханага пасля вяртання Васіля з допыту: 1) абвостраным пачуццём справядлівасці, калі крыўдзяць незаслужана; 2) публічным шкадаваннем, якое, на думку Ганны, павышала яе аўтарытэт у вачах аднавяскоўцаў; 3) поўнай абыякавасцю.
13.Калі Васіль апынуўся пад арыштам, якуое пачуццё авалодала ім: 1) разуменне таго, што атрымаў па заслугах; 2) апатыя, калі страчана вера ў праўду і дабро; 3) жаданне дабіцца таго, каб ва ўсім справядліва разабраліся.
14.Пра якую падзею ў жыцці Ганны ідзе размова ў прыведзеным урыўку: “Яна потым багата разоў успамінала гэты момант, успамінала з болем і шчымлівым шкадаваннем. Думала, балела душой: як багата бяды выпадае чалавеку за іншы адзін крок. І як чалавек робіць гэты крок пакорліва, нібы сляпы – не бачачы ўсяго, што будзе яму з гэтым крокам...Цвёрдасць – ці ж у Ганны звычайна не было яе? Але якая тут цвёрдасць магла быць, калі не ведаеш, нашто яна? 1) сустрэча з маслакоўцамі; 2) сватанне Яўхіма; 3) шкадаванне аб тым, што не захацела тлумачыць Васілю нічога аб сутычцы з Яўхімам у малінніку.
15.Што цяжэй за ўсё пераадольваў Васіль, знаходзячыся ў турме, лічыў “самай вялікай пакутай”? 1) адсутнасць магчымасці папрацаваць; 2) расставанне са сваімі роднымі; 3) разлуку з Ганнай.
Задание 2 на день рождение у нас есть на самом высоком и не менее чем за месяц с днем рождения 8клкбаьа чьч